Юрый Двойкін, Уладзімір Пуцін і Генадзь Зайцаў на парадзе Перамогі на Краснай плошчы, 9 мая 2023 года

Юрый Двойкін, Уладзімір Пуцін і Генадзь Зайцаў на парадзе Перамогі на Краснай плошчы, 9 мая 2023 года

Уладзімір Пуцін на парадзе Перамогі на Краснай плошчы сядзеў побач з двума ветэранамі. Аднак ні адзін з іх не ваяваў супраць фашысцкіх войскаў. Адзін з ветэранаў у складзе НКВД змагаўся з падполлем ва Украіне, другі — супрацоўнік КДБ — удзельнічаў у задушэнні Пражскай вясны, гаворыць аналіз «Агентства».

Па правую руку ад Пуціна сядзеў 98-гадовы Юрый Двойкін (ён у кепцы). У 1942-м годзе ён запісаўся ў войска добраахвотнікам, але на фронт так і не трапіў. Пасля заканчэння школы снайпераў у 1944-м годзе яго ў складзе НКВД адправілі ў Львоўскую вобласць «выконваць аперацыі па ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Заходняй Украіны».

«Мы мала ведалі пра бандэраўцаў у той час. Яны ўчынілі паляванне: на працягу двух дзён расстралялі больш за 5000 чалавек, адчулі сябе гаспадарамі ў Львове, на Украіне. Мы зачышчалі ўвесь рэгіён ад нацыяналістаў, лавілі ў лясах, закінутых хутарах», — успамінаў сам Двойкін.

Па левую руку ад Пуціна сядзеў Генадзь Зайцаў (ён у фуражцы). Зайцаў нарадзіўся ў 1934 годзе і не ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. У 1953 годзе яго прызвалі на вайсковую службу, пасля заканчэння тэрміновай службы ён застаўся ў войску, а ў 1959 годзе пачаў служыць у КДБ.

У 1968 годзе Зайцаў удзельнічаў ва ўводзе савецкіх войскаў у Чэхаславакію для падаўлення антысавецкіх пратэстаў падчас Пражскай вясны. Зайцаў кіраваў групай 7-га ўпраўлення КДБ СССР у аперацыі «Дунай», як называўся ўвод войскаў у Чэхаславакію. Пад яго кіраўніцтвам быў захоплены будынак МУС у Празе. У 70-х Зайцаў узначаліў створаную Юрыем Андропавым антытэрарыстычную групу «Альфа».

Чытайце таксама:

Парад Перамогі паказаў знясіленне расійскай арміі на другі год вайны ва Украіне

Лукашэнка не выступіў з прамовай на плошчы Перамогі ўпершыню за час свайго кіравання

«Калі не маеш двайніка і прыходзіцца асабіста ўдзельнічаць ва ўсім гэтым». Як інтэрнэт адрэагаваў на стан здароўя Лукашэнкі

Клас
7
Панылы сорам
28
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
69