Яўген Бурло падчас канцэрта
Паводле новых звестак, Яўгену Бурло была зроблена камп'ютарная тамаграфія, якая не пацвердзіла рэцыдыву анкалагічнай хваробы.
У той жа час Яўген мае некроз тазабедраных суставаў і праз гэта мае праблемы з перасоўваннем. З гэтай прычыны музыку дазволілі мець у СІЗА мыліцы, таксама яму паказаны пасцельны рэжым.
Цяпер Яўгена Бурло, як паведамляецца, утрымліваюць не ў звычайнай камеры, а ў медсанчасці СІЗА і аказваюць дапамогу.
Чытайце таксама:
Беларуса асудзілі за тое, што спяваў гімн Украіны ў караоке
Фігурантаў «справы прафсаюзаў» перавялі ў калоніі
На «прафілактычныя гутаркі» цяпер выклікаюць і ў райвыканкамы





