Хутчэй за ўсё, гэта будзе азначаць, што паркоўкі каля дамоў па-ранейшаму будуць будаваць, але абавязкова прывязваць машынамесца да куплі кватэры ўжо не стануць. Гэта тычыцца любых жылых памяшканняў, якія будуюць з прыцягненнем бюджэтных сродкаў.
Раней пры абавязковай куплі ў дадатак да кватэры парковачнага месца кошт жылля павялічваўся. У выніку людзям маглі адмаўляць у льготным крэдыце на машынамесца, таксама як і ў субсідыі.
Пастанова ўступае ў сілу з 12 мая, але яна не распаўсюджвае сваё дзеянне на дамовы, заключаныя раней.
Чытайце таксама:
«Магніт Мінска» да канца года збіраюцца нарэшце дабудаваць
Хочаце палепшыць двары Мінска (або іншага горада)? З'явіўся новы ютуб-канал





