Скрыншот з відэа
Перад пачаткам выступлення група людзей з украінскімі сцягамі зладзіла пікет, падчас якога праз гучнагаварыцелі яны транслявалі фрагмент эфіру Шандаровіча на «Эхо Москвы», у якім ён казаў «нашы хлопчыкі» пра расійскіх вайскоўцаў (сам Шандаровіч падкрэсліваў, што цытаваў выказванне іншага чалавека) і прапаноўвалі людзям, якія прыходзілі на канцэрт, аддаць свае грошы адразу Яўгену Прыгожыну, піша «Медуза».
У антракце выступлення Шандаровіч выйшаў да актывістаў, каб пагаварыць з імі, але тыя размаўляць не сталі, а замест таго аблілі яго кетчупам.
«Як было сказана ў Ібсена ў п'есе «Вораг народа»: «Ніколі не надзявай новыя штаны, калі ідзеш адстойваць ісціну», — пракаментаваў пісьменнік гэты інцыдэнт.
Высветлілася, што адным з тых, хто нападаў на Шандаровіча, быў расійскі палітэмігрант, прадстаўнік руху «Мірны супраціў» Уладзіслаў Шыпіцын.
Два тыдні таму Віктара Шандаровіча ўнеслі ва ўкраінскую базу «Міратворац».
Чытайце таксама:
Шандаровіч: Як толькі Захад сядзе з Пуціным за стол перамоваў — Захад прайграў
Андрэй Дынько: Пара думак з нагоды маленькай пераможнай вайны з Доліным і Шандаровічам





