Пашпарт Мальты. Фота ілюстрацыйнае

Пашпарт Мальты. Фота ілюстрацыйнае

Пра гэта гаворыцца ў адказе Еўрапейскай камісіі на запыт дэпутата Еўрапарламента ад Свабоднай дэмакратычнай партыі Нямеччыны Морыца Кёрнера, які аказаўся ў распараджэнні нямецкага выдання Spiegel.

Па інфармацыі Еўракамісіі, Кіпр пазбавіў «залатых пашпартоў» дзевяцярых расіян і 34 членаў іх сем'яў праз тое, што яны патрапілі пад санкцыі, уведзеныя ЕС з-за агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны. Мальта забрала пашпарты ў дваіх чалавек.

У каментары Spiegel Кёрнер вітаў дзеянні Кіпра і Мальты. «Расіяне і беларусы, якія трапляюць у санкцыйны спіс ЕС, не заслугоўваюць грамадзянства Еўрасаюза», — сказаў палітык.

Кіпр і Мальта, як і некаторыя іншыя краіны Еўрапейскага саюза, ужо доўгі час даюць сваё грамадзянства замежным інвестарам у абмен на буйныя грашовыя інвестыцыі. Уладальнікі гэтых «залатых пашпартоў» карыстаюцца перавагамі грамадзянства ЕС.

На Кіпры для атрымання такога пашпарта трэба было інвеставаць не менш за 2,5 мільёна еўра. Па інфармацыі кіпрскага ўрада, у перыяд з 2007 па 2020 год было такім чынам прыцягнута ў краіну каля 9,7 мільярда еўра.

Пасля нападу Расіі на Украіну Еўракамісія зноў абвясціла супярэчлівую практыку незаконнай і рэкамендавала краінам ЕС разгледзець магчымасць скасавання такога грамадзянства — асабліва калі людзі знаходзяцца ў санкцыйных спісах ЕС або падтрымліваюць агрэсіўную вайну Расіі.

Чытайце таксама:

У тых, хто выязджае за мяжу без візы, пачалі патрабаваць паказваць ДНЖ. Што вядома

Хваля эміграцыі ў 2021—2023 гадах — самая вялікая ў гісторыі Беларусі. Лічбы

Амаль тры тысячы беларусаў атрымалі ў мінулым годзе грамадзянства Польшчы

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1