Клешч. Фота: Wikimedia Commons

Клешч. Фота: Wikimedia Commons

Ён удакладніў, што такія мерапрыемствы праводзяцца на тэрыторыях, дзе ў працэсе абследавання выяўленае перавышэнне дапушчальных паказчыкаў колькасці кляшчоў.

Па стане на 10 мая перавышэнне колькасці адзначанае на 16 гарадскіх тэрыторыях Мінска (лес Цнянскага вадасховішча, вуліца Мірашнічэнкі, Парк камянёў, Яблыневы сад і прылеглая да яго тэрыторыя па вул. Лосіка-Семянякі, паркі Цівалі, Антонаўскі, Грэкавай, экасцежкі «Мядзвежына» і «Горад птушак» і інш.) і 6 пляжаў Заслаўскага вадасховішча.

Санітарныя лекары нагадваюць, што асноўнай мерай ратавання ад прысмоктвання кляшча з'яўляецца індывідуальная абарона. У якасці мер асабістай прафілактыкі рэкамендуюцца: адпаведная экіпіроўка пры наведванні зялёнай зоны, якая прадухіляе запаўзанне кляшча; выкарыстанне спецыяльных сродкаў для адпужвання і / або знішчэння кляшчоў (рэпелентныя або акарыцыдна-рэпелентныя сродкі); правядзенне сама- і ўзаемааглядаў.

Выдаленне павукападобных праводзяць ва ўстанове аховы здароўя або самастойна пры немагчымасці аператыўнага звароту да медыкаў. Галоўнае — зрабіць гэта правільна. Рэкамендуецца выкарыстоўваць пятлю з ніткі, звычайны тонкі пінцэт або спецыяльныя прылады для выдалення кляшча. Варта захапіць ротавы апарат за хабаток як мага бліжэй да скуры, але не цягнуць кляшча за брушка. Пасля выдалення месца ўкусу неабходна апрацаваць антысептыкам.

Чытайце таксама:

Кляшчы: як ад іх уратавацца і што рабіць, калі не здолелі

Якія сродкі ад кляшчоў самыя надзейныя? Параўноўвае навуковец

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0