Фота: Wirtualny Garwolin
У польскім горадзе Гарволін (недалёка ад Варшавы) 11 мая быў затрыманы грамадзянін Беларусі, які ўжо да гэтага быў асуджаны да пазбаўлення волі і хаваўся ад правасуддзя. Пра гэта паведамляе мясцовы партал Wirtualny Garwolin са спасылкай на звесткі мясцовай паліцыі.
49-гадовы беларус быў нядаўна асуджаны на 2 з паловай гады зняволення за падатковыя махінацыі і кантрабанду падакцызных тавараў «на значную суму грошай» у складзе арганізаванай злачыннай групоўкі. На думку суда, злачынная дзейнасць была асноўнай крыніцай даходу для беларуса.
Той, аднак, адразу пасля вынясення прысуду збег і хаваўся да таго моманту, пакуль не быў выяўлены патрульна-транспартнай паліцыяй у Гарволіне.
«Мужчыну затрымлівалі адразу 16 мясцовых паліцыянтаў, якія пасля гэтага адправілі яго ва ўчастак, а затым этапавалі ў тую турму, куды беларуса першапачаткова накіраваў суд на адбыццё пакарання», — піша партал Wirtualny Garwolin.
Імя арыштаванага грамадзяніна Беларусі пакуль што не называецца.
Чытайце таксама:
Беларуса, які спаў на вуліцы ў Варшаве, забралі ў турму. Што здарылася?
У Польшчу з Беларусі прыляцеў паветраны аб'ект, папярэдне — аэрастат назірання





