Жанна Волкава. Фота: Gomel.today

Жанна Волкава. Фота: Gomel.today

Цяпер Волкава знаходзіцца ў гомельскім СІЗА. Ёй інкрымінуюць арт. 130 КК («Распальванне варожасці»), піша тэлеграм-канал flagshtok.

Паведамляецца, што ў 2020-м годзе міліцыя затрымлівала Волкаву па адміністрацыйных артыкулах.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя базавыя нормы законнасці і маралі. 

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
10