Падушка з цытатай Лукашэнкі. Фота: СБ
Гаворка пра падушку з цытатай «Каб зразумець, як я сплю — са мною трэба спаць».
Гэтыя словы паходзяць з адказу Лукашэнкі журналістцы газеты «Народная Воля». Пасля выбараў у 2010 годзе і масавых рэпрэсій журналістка спытала Лукашэнку на прэс-канфэрэнцыі, ці будзе ён спакайней спаць, калі адпусціць на волю сваіх апанентаў Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча. Лукашэнка адказаў:
«Каб зразумець, як я сплю, са мной трэба спаць… Я не прапаную вам гэтага…»
У адказ журналістка сказала: «Дзякуй, я адмоўлюся».
Як паведамлялася раней, майкі і світшоты для крамы «Пула первого» шыюць у Жодзіне. Продажам займаецца дзяржаўная кампанія, якая ўваходзіць у канцэрн «Беллегпрам».





