Лукашэнка 9 мая ў Мінску. Замест яго выступае міністр абароны Віктар Хрэнін. Скрын відэа

Лукашэнка 9 мая ў Мінску. Замест яго выступае міністр абароны Віктар Хрэнін. Скрын відэа

«Там нічога такога незвычайнага няма, гэта не кавід. Проста чалавек захварэў. Нягледзячы на тое, што чалавек захварэў, палічыў сваім абавязкам прыехаць у Маскву, а потым увечары таго ж дня праводзіў мерапрыемствы ў Мінску. Напэўна, мае патрэбу ў адпачынку — вось і ўсё», — пракаментаваў Затулін.

У прэс-службе Лукашэнкі афіцыйна нічога не паведамляюць.

Апошні раз Аляксандр Лукашэнка з'яўляўся на публіцы 9 мая і меў хваравіты выгляд. На ўрачыстасцях у Мінску ён упершыню не выступіў з прамовай. Сёння на афіцыйных мерапрыемствах зноў на людзях не з'явіўся.

Чытайце таксама:

Аляксандр Лукашэнка не з’явіўся на ўрачыстасцях Дня сцяга, герба і гімна. Рэй там вёў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка

У колах наменклатуры лічаць, што ў Лукашэнкі вірус, таму што адначасова з ім захварэлі яшчэ некалькі набліжаных

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?