Сёння ў Лондане Уладзімір Зяленскі сустрэнецца з прэм'ерам Брытаніі Рышы Сунакам. Фота: Peter Nicholls / Pool via AP

Сёння ў Лондане Уладзімір Зяленскі сустрэнецца з прэм'ерам Брытаніі Рышы Сунакам. Фота: Peter Nicholls / Pool via AP

«Сёння прэм'ер-міністр пацвердзіць пастаўку Вялікабрытаніяй сотняў ракет СПА і дадатковых беспілотных авіяцыйных сістэм, уключаючы сотні новых ударных беспілотнікаў вялікай далёкасці з радыусам дзеяння больш за 200 км», — гаворыцца ў заяве брытанскіх уладаў.

Удакладняецца, што «ўсё гэта будзе дастаўлена ў найбліжэйшыя месяцы».

Таксама стала вядома, што Брытанія летам пачне навучанне ўкраінскіх пілотаў, а таксама працуе з іншымі краінамі над магчымай адпраўкай F-16 Украіне. 

Сёння ў Лондане Уладзімір Зяленскі сустракаецца з прэм'ерам Брытаніі Рышы Сунакам.

На мінулым тыдні стала вядома, што Вялікабрытанія паставіла Украіне ракеты далёкасцю 250 км, і гэта мяняе сітуацыю на полі бою.

Чытайце таксама:

Зяленскі верыць у перамогу Украіны да выбараў у ЗША 2024 года

Зяленскі: З наступам нам трэба пачакаць

«Контрнаступ — гэта не адна бітва, якая ўсё вырашыць». Падаляк патлумачыў, чаго чакаць ад украінскага контрнаступу 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?