Ілюстрацыйны здымак. Фота: Intex-press

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Intex-press

Пра рэаліі Наваполацкай ПК-1, дзе да трапляння ў бальніцу адбываў тэрмін Віктар Бабарыка, праваабаронцам распавёў былы вязень.

Паводле яго аповеду, калі асуджаны не пералічыў нічога, то, як бы добра ён сябе ні паводзіў, прыйдзецца сядзець ад званка да званка.

Выключэнне складаюць так званыя «загадчыкі гаспадаркі» — зняволеныя, якія працуюць на адміністрацыю. Яны выконваюць усе капрызы начальства ПК, і менавіта ў іх задачу ўваходзіць «раскрутка» астатніх зняволеных на выдаткі на карысць калоніі. Гэта значыць, пра магчымасць выхаду на волю за грошы асуджаным кажуць менавіта «заўгасы», кіраўніцтва папраўчай установы пры гэтым робіць выгляд, што нічога не ведае, а вязні самі спяшаюцца заняцца дабрачыннасцю.

Каб выйсці з ПК-1 па УДВ альбо на «хімію», агульная сума ахвяраванняў павінна стартаваць ад пяці тысяч рублёў.

У сярэднім жа датэрміновае вызваленне каштуе ў эквіваленце каля 3000 даляраў ЗША. Як правіла, калі тэрмін досыць вялікі, адміністрацыя імкнецца замяняць калонію на «хімію», а калі прысуд да 4 гадоў, то можна разлічваць на УДВ.

Такая сістэма была адладжаная, пакуль начальнікам ПК-1 быў скандальна вядомы Андрэй Пальчык, якога экс-вязні вінавацяць у схільнасці да садызму. А 4 мая стала вядома, што новым кіраўніком папраўчай установы быў прызначаны Руслан Машадзіеў. Праваабаронцы канстатуюць, што ў калоніі пакуль нічога не змянілася.

Чытайце таксама:

Блогер Кабанаў, які сядзеў у наваполацкай калоніі, пра тое, чаму вязні не вытрымліваюць умоў там

«Ключыца не так зраслася і костка ўпіраецца ў горла». Новыя сведчанні здзекаў са зняволеных у наваполацкай калоніі

Начальнік наваполацкай калоніі, дзе мучаць Ігара Лосіка, рос з ім у адным доме ў Баранавічах

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?