Набываючы танныя пульсаксіметры, людзі не цікавіліся наяўнасцю дакументаў да іх. Аднак у адным выпадку мужчына звярнуўся ў праваахоўныя органы. Ён вымяраў пульсаксіметрам утрыманне кіслароду ў крыві і на падставе атрыманых паказчыкаў прымаў прэпараты, пасля чаго яму спатрэбілася дапамога медыкаў. Паводле СК, прыбор паказваў няправільныя вынікі.
Падчас допыту прадавец пульсаксіметраў растлумачыў, што першы прыбор ён набыў сабе, калі захварэў. А пазней прыйшла ў галаву ідэя зарабіць.
На маёмасць абвінавачанага накладзены арышт. Яму прад'яўленае абвінавачанне па ч. 1 арт. 338-2 (увоз у Рэспубліку Беларусь, захоўванне ў мэтах збыту і збыт фальсіфікаваных медыцынскіх вырабаў, незарэгістраваных медыцынскіх вырабаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.





