Фота ілюстрацыйнае
Паводле Дземчанкі, па стане на сёння, 15 мая, сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца цалкам кантраляванай. Праціўнік не зможа прарваць абарону ўкраінскіх абаронцаў на поўначы, калі нават паспрабуе гэта зрабіць. А большасць з расійскіх жаўнераў у Беларусі цяпер, маўляў, знаходзяцца на вучэннях або на палігонах.
«Можна адзначыць, што колькасць расійскіх вайскоўцаў значна ніжэйшая, чым была яшчэ некалькі месяцаў таму. Нагадаем, што колькасць расійскіх вайскоўцаў магла дасягаць і 10-11 тысяч чалавек», — дадаў Дземчанка.
Ён расказаў, што падрыхтаваныя ў Беларусі вайсковыя падраздзяленні расійскіх вайскоўцаў вяртаюцца ў сваю краіну. Далей іх, верагодна, будуць адпраўляць на ўсходні кірунак для папаўнення сіл акупантаў.
«Пакуль мы бачым, што многія падраздзяленні выводзяць з Беларусі, аднак папаўнення палігонаў не адбываецца», — падсумаваў прэс-сакратар ДПСУ.
Чытайце таксама:
Эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай адправілі з Беларусі ў Расію
Крыніцы: На беларускіх палігонах трэніруюць таксама расійскіх зняволеных для «Вагнера»
Задзейнічана 500 інструктараў. Мінабароны расказала аб падрыхтоўцы расійскіх вайскоўцаў у Беларусі





