Яўген Прыгожын. Фота: Topcor.ru

Яўген Прыгожын. Фота: Topcor.ru

У ISW нагадалі, што, паводле ягоных ацэнак ад 12 мая, Прыгожын канкуруе з расійскім Мінабароны за добразычлівасць Пуціна, хоць і пры гэтым змог неспадзявана занепакоіць расійскага прэзідэнта сваімі вайскова-палітычнымі амбіцыямі.

У Інстытуце лічаць, што патэнцыйныя кантакты Прыгожына з Галоўным упраўленнем разведкі Украіны наўрад ці заахвоцяць Крэмль да яго ліквідацыі ў бліжэйшай перспектыве.

«Кантакты Прыгожына з украінскай разведкай, верагодна, былі часткай намаганняў, накіраваных на тое, каб заваяваць прыхільнасць Пуціна дзякуючы хуткай перамозе «Вагнера» ў Бахмуце і нанесці шкоду расійскім рэгулярным войскам на фоне закуліснага супрацьстаяння з імі.

Прыгожын нядаўна адмовіўся ад сваіх каментарыяў ад 9 мая, якія ўскосна высмейвалі Пуціна, што яшчэ раз сведчыць пра тое, што ён усведамляе сваю залежнасць ад Пуціна і не мае намеру супрацьстаяць яму.

Гэтыя абвінавачванні (у кантактах з ГУР) наўрад ці прымусяць Крэмль адхіліць Прыгожына ў бліжэйшай перспектыве, але могуць спрыяць намаганням па яго дыскрэдытацыі. Крэмль, верагодна, падазрае або ведае пра сувязі Прыгожына з украінскай разведкай і, верагодна, не быў заспеты знянацку паведамленнем WP і ўцечкай дакументаў амерыканскай разведкі».

Чытайце таксама:

Прыгожын прапаноўваў ГУР здзелку: УСУ адводзяць войскі ад Бахмута, а Прыгожын здае расійскія пазіцыі для атакі — CМ

Прыгожын назваў адступленне расійскіх войскаў на поўнач ад Бахмута ўцёкамі

Прыгожын двухсэнсоўна выказаўся пра «шчаслівага дзеда», які можа аказацца «скончаным мудаком». Журналісты высветлілі, як у Крамлі паставіліся да заявы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?