Камандуючы Сухапутнымі войскамі УСУ Аляксандр Сырскі наведаў войскі на бахмуцкім кірунку. Кадр з відэа

Камандуючы Сухапутнымі войскамі УСУ Аляксандр Сырскі наведаў войскі на бахмуцкім кірунку. Кадр з відэа

Ён наведаў бахмуцкі кірунак, каб падзякаваць салдатам за працу на фронце. Сырскі адзначыў, што яшчэ нядаўна расіяне лічылі Бахмут сваім, рыхтаваліся паставіць там сцяг, цяпер яны разгубленыя — не ведаюць, дзе наступ, дзе галоўны контрнаступ. Паводле Сырскага, тры дні таму ўкраінцы пачалі на бахмуцкім кірунку контрнаступальныя дзеянні.

«Выкарыстоўваючы прынцып актыўнай абароны, мы звяртаемся да контрнаступальных дзеянняў па некаторых напрамках пад Бахмутам. У ворага больш рэсурсаў, але мы разбураем яго планы. Разам з камандзірамі частак і падраздзяленняў абмеркавалі і прынялі неабходныя рашэнні для працягу абароннай аперацыі. Пралічылі ўсе магчымыя сцэнарыі развіцця падзей», — працягнуў Сырскі.

Ён назваў вагнераўцаў пацукамі, якія трапілі ў пастку.

«Нягледзячы на тое, што «Вагнер» залез у Бахмут, як пацукі ў пастку, мы з вамі з поўдня і поўначы працягваем наступальныя дзеянні. Вы разам з іншымі брыгадамі рухаецеся наперад, вы здабываеце перамогу, набліжаеце час нашай агульнай перамогі, і вы даяце магчымасць адбівацца тым ваенным часткам, якія будуць прымаць удзел у наступальнай аперацыі», — сказаў ён на сустрэчы з вайскоўцамі.

Чытайце таксама:

Прыгожын: Контрнаступ украінцаў ужо ідзе поўным ходам

Зяленскі: З наступам нам трэба пачакаць

ПВК «Вагнер» утрымлівае 85% Бахмута і сыходзіць пакуль не збіраецца — СМІ

Прыгожын двухсэнсоўна выказаўся пра «шчаслівага дзеда», які можа аказацца «скончаным мудаком». Журналісты высветлілі, як у Крамлі паставіліся да заявы

Клас
40
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1