Святар Аляксандр Кухта падчас інтэрв'ю. Кадр з відэа ютуб-канала «Жыццё — маліна»

Святар Аляксандр Кухта падчас інтэрв'ю. Кадр з відэа ютуб-канала «Жыццё — маліна»

«Я ўпэўнены, што Аляксандр Кухта неймаверна абаяльны і адважны чалавек, які не пабаяўся выказацца пра гвалт, рэпрэсіі і клапаціцца пра прыніжаных людзей у пост-2020 Беларусі. Гэта дарагога варта! Аднак гэтыя рэчы, на жаль, не робяць чалавека добрым служыцелем царквы, ці нават (як выказваўся сам Кухта) арганізацыю, якая аказвае рэлігійныя паслугі — царквой, — напісаў Зміцер Хведарук у Фэйсбуку.

— Апроч усіх іншых момантаў, пра якія хочацца крычаць, у гутарцы мяне ўразіла, як у адказ на запыт «па якіх прычынах той ці іншы чалавек трапляе ў пекла, ці апраўдваецца перад Богам», служыцель царквы сыходзіць ад адказу і разводзіць рукамі. Калі замест Евангелля, весткі аб Божай міласці і справядлівасці, сутнасці выратавання, веры ў Хрыста гучыць «жартачка», маўляў «Татачка ведае»… Проста цікава, для чаго тады суразмоўца Мікіта Мелказёраў запрашае на набажэнствы ў Вільні і, адпаведна, чаму там навучаюць?

Безумоўна, адсылкі да таго, што Кухта не любіць тэалогію, даюць шмат адказаў на стан і сутнасць праваслаўнай канфесіі. І нават самых прывабных яе прадстаўнікоў. Біблія (і гісторыя царквы) называе галоўнай праблемай царквы і чалавека тое, што яна не ведае Бога, Які Ён. У праўдзівай хрысціянскай царкве заўжды мусіць быць вернае і яснае вучэнне і адбывацца таямніцы (хрост і хлебаламанне).

Зміцер Хведарук

Зміцер Хведарук

Хацелася ў такім выпадку прапанаваць выслаць Аляксандру Кухту добры падручнік па хрысціянскай дагматыцы, выдатную кнігу «апраўданне праз ласку» і Біблію, каб альбо праясніць для сябе фундаментальнае пытанне ці прызнацца, што лічыць «царкву» проста выдатным сацыяльным клубам/праектам, у якім Бог паводле «рускай (ці канстанцінопальскай) рулеткі» ратуе (ці, мабыць, не) людзей. (Усё яшчэ спадзяюся, што сказанае ў гутарцы не абазначае веру ў апакатастасіс.)

Падчас прагляду ўявіў сябе на прыёме ў лекара, які, замест таго, каб адказаць «як жа мне лекавацца», спасылаецца, што і сам не ведае, а самае галоўнае, што я магу зрабіць — міла з ім пагутарыць за кубачкам кавы ды скінуцца на медычнае абсталяванне, якое дагэтуль лекару выпала набыць за ўласны кошт. 

Альбо на спартовым шоу, дзе чалавек, які выдаваў сябе за Майкла Джордана, на пытанне, у чым жа палягае сутнасць гульні ў баскетбол, развёў бы рукамі і сказаў, што проста любіць, калі вы купляеце квіткі на матч, а наступныя паўтары гадзіны назіраеце за шоу і адчуваеце палёгку ад жыццёвай руціны. Мабыць, ён бы дадаў, што да канца не разумее, якія ж у гульні ў аранжавы мяч правілы», — напісаў Зміцер Хведарук.

Чытайце таксама:

Святар Кухта ў «Жыцці-маліне» расказаў пра асаблівасці мітрапаліта Веніяміна, кантраст двух патрыярхаў і сваю працу ў ІТ

Янушкевіч у «Жыцці-маліне»: Ваўкі не ведаюць, што такое дараванне

Івулін пра здзекі з Пушкіна, цяжкі стан Латыпава і эрзац-сэкс у калоніі

Клас
17
Панылы сорам
40
Ха-ха
13
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
11