Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб падрыхтоўцы і правядзенні II Гульняў краін СНД 2023 года». Спаборніцтвы пройдуць з 5 па 13 жніўня ў 11 гарадах краіны па 20 відах спорту
З 1 ліпеня па 31 жніўня ўводзіцца бязвізавы парадак уезду, а таксама вызваленне ад рэгістрацыі для ўдзельнікаў гульняў і персаналу.
Падставай для бязвізу будзе з'яўляцца ўключэнне спартсменаў і іншых удзельнікаў у спіс акрэдытаванай сістэмы гульняў, паведамляе Памежны камітэт.
Пасля выключэння Беларусі і Расіі з большасці міжнародных спаборніцтваў, Гульні краін СНД з'яўляюцца самымі буйнымі спаборніцтвамі, у якіх беларусы і расіяне могуць удзельнічаць.
Чытайце таксама:
Міжнародны паралімпійскі камітэт адмяніў ранейшае прыпыненне сяброўства ў ім Беларусі і Расіі
Адхіленне беларускіх і расійскіх гімнастаў ад турніраў застаецца ў сіле





