Непрыемным сюрпрызам для выдаўца аказалася патрабаванне Эканамічнага суда Мінска адносна кампенсацыі выдаткаў, якія панесла… Міністэрства інфармацыі.
Як прагучала ў судзе, судовыя выдаткі ведамства па ліквідацыі апанента-прыватніка склалі 790 рублёў.
На фоне таго, што ў выдаўца засталіся фінансавыя абавязкі за ўзятыя ў працу замовы, а таксама неакрэсленасць з рэалізацыяй ужо надрукаваных накладаў, цяперашняе яго становішча блізкае да банкруцтва. Таму Зміцер Колас вымушаны звярнуцца па дапамогу, каб прынамсі закрыць пытанні з кнігамі, падпісанымі да друку.
Як стала вядома БАЖ, Колас абскарджваць рашэнне суда не будзе. Па-першае, з прычыны «абсалютнай прадказальнасці» выніку апеляцыі, а па-другое — праз непад’ёмныя матэрыяльныя выдаткі.
Выдавецтва Змітра Коласа ў судовым парадку закрылі 10 мая. Такім чынам, пасля амаль 35 гадоў у выдавецкай сферы Зміцер Колас вымушаны згарнуць дзейнасць.
Перад гэтым выдавец адбыў 10 сутак арышту ў следчай турме КДБ, так званай «амерыканцы». Патрапіў ён туды па сутнасці выпадкова, таму, што яго супрацоўнік, друкар Алег Сычоў, быў арыштаваны па справе дыверсіі супраць расійскага самалёта ў Мачулішчах.
Чытайце таксама:
Каго менавіта затрымалі ў вёсцы Чарцяж? Гэта сямейная пара, у іх двое дзяцей
Мінула 4 дні, як КДБ забраў выдаўца Змітра Коласа. Звязана са справай пра Мачулішчы?
Выдавецтва «Зміцер Колас» часова прыпыняе сваю дзейнасць. Ёсць звесткі, што Зміцер Колас — у КДБ





