Помнік Папу Яну Паўлу II у Магілёве. Фота: mogilevnews.by
На знікненне помніка звярнулі ўвагу гараджане ў сацыяльных сетках. На фотаздымках бачна, што самой скульптуры няма, а пастамент нібы дэмантуюць.
Двухметровая постаць пантыфіка на пастаменце стаяла справа ад галоўнага ўвахода ў кафедральны касцёл.
Як удалося высветліць, нічога надзвычайнага з помнікам не адбылося. Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава вырашыла, што надышоў час выправіць хібы пастамента. У ім спецыялісты выявілі мікратрэшчыны, якія маглі прывесці да большых праблем з помнікам. Пакуль будуць займацца пастаментам, адрэстаўруюць і двухметровую постаць пантыфіка.
Так выглядае пастамент цяпер. Скульптуры пантыфіка няма. Фота: сацыяльныя сеткі
На рамонт помніка збіраюць ахвяраванні.
Помнік Папу Яну Паўлу II усталявалі ля касцёла ў кастрычніку 2013 года. Так магілёўскія каталікі адзначылі гадавіну абрання ў 1978 годзе кардынала Караля-Юзэфа Вайтылы Папам Рымскім. Кіраўніком Рыма-каталіцкай царквы ён заставаўся да скону 2 красавіка 2005 года. У 2014-м святар быў кананізаваны.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Глядзіце таксама:
У Магілёве падчас набажэнства граў на аргане сам мясцовы біскуп ВІДЭА
Ці будзе касцёл у Бабруйску належаць вернікам? Пакуль выглядае, што прынамсі не найбліжэйшым часам





