Брыжыт Макрон. Фота: AP
Ён атрымаў удары па галаве, руках і нагах і цяпер чакае вынікаў абследаванняў.
На яго напалі каля сямейнай крамы шакаладу, якая неаднаразова станавілася мішэнню пратэстоўцаў.
Мясцовая паліцыя паведамляе, што пасля нападу арыштавана восем чалавек.
Зламыснікі ўцяклі з месца здарэння пасля ўмяшання суседзяў, якія хацелі спыніць іх.
Брыджыт Макрон заявіла агенцтву AFP у аўторак, што яна цалкам салідарная са сваёй сям'ёй, і асудзіла напад за «баязлівасць, глупства і гвалт».
«Я неаднаразова асуджала гвалт, які можа прывесці толькі да горшага», — сказала яна.
Бацька Жана-Батыста Транье, Жан-Аляксандр Транье, заявіў французскім СМІ, што тыя, хто нападаў, «пераступілі рысу» і абразілі «прэзідэнта, яго жонку і нашу сям'ю».
Старшыня Рэспубліканскай партыі Эрык Чоці асудзіў напад і заклікаў пакараць нападнікаў.
«Так — дэмакратычным дэбатам, не — гвалту і тэрору», — напісаў ён у твітары.
Сям'я Брыджыт Макрон ужо шэсць пакаленняў кіруе крамай шакаладу Jean Trogneux у Ам'ене.
Сямейны бізнэс сям'і Транье, у якой ёсць крамы па ўсёй паўночнай Францыі, неаднаразова станавіўся мішэнню пратэстоўцаў з тых часоў, як Макрон стаў прэзідэнтам, на фоне чутак пра тое, што сям'я прэзідэнта мае фінансавы інтарэс у кампаніі, што сям'я Транье адмаўляла.
Жан-Аляксандр Транье сказаў, што не разумее, чаму яго сямейны бізнэс стаў мішэнню зламыснікаў.
«Эманюэль Макрон не мае ніякага дачынення да нашага бізнэсу, — сказаў ён. — Я не разумею ўсіх гэтых людзей, якія працягваюць нас турбаваць. Некаторыя з іх нават заклікаюць да байкоту нашых крам і прадуктаў».
Макрон сутыкнуўся з аднымі з найбуйнейшых дэманстрацый апошняга часу з-за рэформы пенсійнай сістэмы, згодна з якой плануюць павысіць пенсійны ўзрост з 62 да 64 гадоў.
Беспарадкі прывялі да падпалу аднаго з любімых рэстаранаў прэзідэнта ў Парыжы, а таксама да нападаў на офісы мясцовых і нацыянальных палітыкаў.
Чытайце таксама:
Жонка Макрона будзе судзіцца з-за канспіралагічнай версіі. Яе назвалі трансгендарам





