«Спартсмены і дапаможны персанал спартсменаў павінны насіць нейтральную ўніформу і адзенне, якое павінна быць аднатонным, шэрага колеру (без малюнкаў). На ім не павінна быць ніякіх надпісаў, у тым ліку любых абрэвіятур, якія адносяцца да Расіі ці Беларусі, і/або якіх-небудзь нацыянальных эмблем, сімвалаў або лагатыпаў, а таксама якіх-небудзь пазначэнняў або малюнкаў, якія могуць быць успрынятыя як такія, што адносяцца да адпаведнай краіны або нацыянальнай федэрацыі, а таксама якіх-небудзь надпісаў, знакаў або маркіровак, якія можна разумець як адсылку да вайны і яе падтрымку», — гаворыцца ў рэгламенце.
Выканкам Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі 12 мая прыняў рашэнне дапусціць да ўдзелу ў турнірах пад сваёй эгідай расіян і беларусаў, якія атрымалі нейтральны статус.
Чытайце таксама:
Канчаткова: беларускіх спартоўцаў не дапусцяць да ІІ Еўрапейскіх гульняў
На час ІІ Гульняў СНД у Беларусі ўводзіцца бязвіз. І нават раней





