Мерапрыемства збярэ шырокае кола ўдзельнікаў: прамысловыя прадпрыемствы, навуковыя арганізацыі, кампаніі-імпарцёры электрамабіляў. Гэта BKM Holding, МАЗ, «Беларуснафта», Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, БелДжы, Мотавелазавод, ТАА «Рэнера», «Белэнерга», кампаніі Green cars, Electro-car, MultiMotors, E-power, Autocom, асацыяцыя перавозчыкаў і дыспетчараў таксі, каршэрынгавыя кампаніі і іншыя.

На выставе будзе прэзентаваны легкавы і грузавы электратранспарт, апошнія ўзоры айчынных электробусаў, элементы кампанентнай базы для электрамабіляў.

Наведвальнікі змогуць убачыць папулярныя мадэлі электракараў, а таксама навінкі аўтарынку, атрымаць актуальную інфармацыю па пытаннях эксплуатацыі і тэхабслугоўвання электрамабіляў, даведацца аб развіцці электразарадных станцый.

Выстава праводзіцца штогод з мэтай прасоўвання інфармацыі аб перавагах электрамабіляў як экалагічнага, эканамічнага, камфортнага віду транспарту.

Месца правядзення — пляцоўка ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Чытайце таксама:

У Мінску заўважылі незвычайную для Беларусі машыну ФОТА

Беларусы зноў могуць увозіць электрамабілі без сплаты мыту, але ёсць нюансы

У Мінску паказалі першы спартыўны электрамабіль ФОТЫ

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0