Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан у студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 года «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён нібыта распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. На мінулым тыдні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.
Акрамя Улана, як вынікала з гэтага самага відэя, было таксама затрымана яшчэ 5 чалавек, сярод якіх яшчэ адзін былы палітвязень — Дзмітрый Паўтарак.
Аднак жа крыху пазней выявілася, што насамрэч Рамуальда Улана сёння не затрымлівалі. Інфармацыя ж пра яго і іншых затрыманне з'явілася таму, што толькі сёння сілавікі выклалі ў сваіх каналах відэа, знятае пэўны час таму, калі спадар Улан яшчэ знаходзіўся на «хіміі».
Аператыўна правяраць такую інфармацыю ў цяперашніх умовах праваабаронцы, на жаль, не заўсёды ў стане.
Чытайце таксама:
Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» сайт Most і яго кіраўніка
Аблава ГУБАЗіКа адбылася ў Брэсце — траіх мужчын затрымалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»





