Спартсмены ўсіх краін павінны быць дапушчаныя да міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку да Алімпійскіх гульняў, заявіў прэзідэнт МАК Томас Бах. Пра гэта піша расійскі «Спутнік» са спасылкай на балгарскае выданне «Бліц спорт».
Ён нагадаў, што ў сакавіку гэтага года Камітэт даў рэкамендацыі міжнародным федэрацыям дапускаць да спаборніцтваў расійскіх і беларускіх атлетаў, якія раней знаходзіліся пад санкцыямі праз вайну ва Украіне.
Пры гэтым спартсмены будуць спаборнічаць у нейтральным статусе, а ўдзельнічаць у турнірах могуць толькі тыя, хто не падтрымлівае вайну.
«Рэкамендацыя МАК заключаецца ў тым, што спартсмены ўсіх краін павінны быць дапушчаныя да ўдзелу ў кваліфікацыйных спаборніцтвах, якія ўжо праходзяць. Спадзяюся, што большая колькасць федэрацый будзе выконваць нашы рэкамендацыі», — сказаў Бах.
Чытайце таксама:
Лукашэнка хоча, каб беларускіх алімпійцаў дапусцілі пад нейтральным сцягам





