Аляксей Данілаў. Фота: УНІАН
«Кіеў застаецца маніякальнай і недасяжнай мэтай Пуціна. Сімвалічныя месцы Кіева — цэль расійскіх ракетных абстрэлаў. Бессэнсоўныя і суперзатратныя для Расіі атакі на сталіцу неабходныя Крамлю для ўзняцця градуса патрыятычнай істэрыі ўнутры краіны. У Расіі развіваецца працэс адчаю і расчаравання ўладай на фоне правалу наступу і няўдач на фронце», — напісаў Данілаў у твітары.
Паводле звестак УСУ, у ноч на чацвер расійскія войскі атакавалі тэрыторыю Украіны 30 крылатымі ракетамі марскога, паветранага і наземнага базавання. Вайскоўцы паведамляюць, што іх СПА збіла ўсё, акрамя адной з гэтых ракет. Гэта быў дзявяты з пачатку мая масіраваны абстрэл Украіны, які закрануў Кіеў.
Чытайце таксама:
Уначы былі беспрэцэдэнтныя атакі ўкраінскай сталіцы — улады Кіева
Украінская СПА збіла 29 з 30 крылатых ракет, выпушчаных Расіяй сёння ноччу
Сакратар РНБА Украіны распавёў пра шок расіян ад страты «Кінжала»





