Фота: памежная служба

Фота: памежная служба

Яму прад’явілі абвінавачанне ў арганізацыі нелегальнай міграцыі, піша «Радыё Рацыя» са спасылкай на Памежную службу Польшчы.

Беларуса і нелегальных мігрантаў затрымалі польскія памежнікі летась у кастрычніку, калі яны накіроўваліся ад мяжы ў бок Нямеччыны.

Таксама затрымалі кіроўцу аўтамабіля, які вёз сірыйцаў па ўказанні беларуса. Нелегальных мігрантаў пакаралі 6 месяцамі зняволення з адтэрміноўкай, а грамадзіна Беларусі арыштавалі да суда на тры месяцы.

Дома ў яго таксама знайшлі тры мабільныя тэлефоны і чатыры сім-карты, якія сталі доказамі па справе. Калі мужчыну прызнаюць вінаватым, яму пагражае ад 6 месяцаў да 8 гадоў зняволення.

Затрыманага змясцілі ў СІЗА на 3 месяцы да суда.

Чытайце таксама:

У Польшчы затрымалі арганізатара нелегальнай міграцыі з Беларусі

На латвійскай мяжы з боку Беларусі адбыўся пажар, падазраюць мігрантаў

Беларуса затрымалі на нямецка-польскай мяжы за дапамогу нелегальным мігрантам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?