Нацбанк запусціў сайт Музея грошай. Там ёсць анлайн-туры
Афіцыйны сайт Музея грошай адкрыўся ў Міжнародны дзень музеяў 18 мая, паведамляе Нацыянальны банк
Даведацца пра гісторыю фінансаў і паглядзець старадаўнія манеты цяпер можна і анлайн. На сайце працуюць віртуальныя экскурсіі — аблічбаваныя 14 калекцый. Інфармацыя пра экспанаты даступная на рускай і беларускай мовах.
Анлайн-наведвальнікі могуць праверыць свае веды ў тэматычных віктарынах. А яшчэ — замовіць жывую экскурсію ў Музей грошай.
Чытайце таксама:
Нацбанк выпусціў залатую інвестыцыйную манету. Яе намінал 50 рублёў, але будзе прадавацца яна за 1530 рублёў
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ