Малое дзіця ў Дуброўне наглыталася батарэек, магнітаў і шрубаў
З рэдкім клінічным выпадкам сутыкнуліся хірургі Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра, паведаміла прэс-служба Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама.
Фота: t.me/guzo_v
Дзіця ўзростам усяго 1,8 года было шпіталізаванае ў Дубровенскую бальніцу са страўнікава-кішачным крывацёкам. Пры абследаванні аказалася, што ў яго страўніку і кішэчніку аказаліся 2 батарэйкі, 16 магнітаў і шруб.
Дзіця экстранна прааперавалі і яно цяпер лечыцца ў аддзяленні хірургіі.
Чытайце таксама:
У Бабруйску пара зняла кватэру. А на наступны дзень іх знайшлі нежывымі
Мінчук ударыў пінчука па галаве кальянам
У Наваполацку мужчына страляў з пнеўматыкі па дзецях
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ