Партрэт Марка Шагала. Мазаіка Надзеі Хадасевіч-Лежэ

Партрэт Марка Шагала. Мазаіка Надзеі Хадасевіч-Лежэ

Запыт зрабіў дырэктар БРК па справах культурніцкай дыпламатыі Алесь Чахоўскі падчас свайго асабістага візіту ва ўстанову і сустрэчы з яе кіраўніцтвам. Цяпер ён атрымаў ліст ад кіраўніка аддзела калекцый выяваў галерэі Грэгары Моста.

Алесь Чахоўскі ў Нацыянальнай галерэі мастацтва ў Вашынгтоне

Алесь Чахоўскі ў Нацыянальнай галерэі мастацтва ў Вашынгтоне

«Тэма абнаўлення нацыянальнасцяў мастакоў апошнім часам актыўна абмяркоўваецца ў бібліятэках і музеях свету і заўсёды прадстаўляла шмат складанасцяў.

Мастакі, якія нарадзіліся ў адной краіне, працавалі ў розных мясцінах і мянялі сваё грамадзянства. Змяняліся геаграфічныя межы. Мы будзем пераглядаць свае запісы па меры магчымасцяў.

Спадзяюся, Беларуская рада культуры дапаможа ў стварэнні паказальніка беларускіх мастакоў, які будзе выкарыстоўвацца як даведка для ўсіх музеяў і бібліятэк», — напісаў у сваім лісце адказны супрацоўнік амерыканскай культурнай установы. 

Чытайце таксама:

Беларуская рада культуры пачала кампанію па адвакацыі беларускага мастацтва за мяжой. Першы — Шагал

Шагал, Суцін, Бакст… Што зрабіць, каб свет пачаў іх лічыць выхадцамі з Беларусі?

Рэпін, Айвазоўскі і Куінджы. У музеі Метраполітэн украінізавалі мастакоў і карціны, якія раней лічыліся расійскімі 

Клас
57
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
3