Цяпер, як выявілася, адзенне і абутак адразу адпраўляюць на склад. Каб іх забраць, зняволеным трэба пісаць адпаведныя заявы, чакаць некалькі дзён, а да таго ж узамен ім трэба здаваць на склад нешта з іншага адзення. Вядомы выпадак, калі на склад забралі нават бялізну і шкарпэткі.
Акрамя гэтага, цяпер забаронена дасылаць медыцынскія пасылкі, а ў перадачах не прымаюць заспакаяльныя.
Раней стала вядома, што паводле ўказання Дэпартамента выканання пакаранняў ад 29 красавіка 2023 года вязням, якія ўтрымліваюцца пад вартай, дазволена перадаваць толькі вітамінна-мінеральныя комплексы (не больш за адну ўпакоўку) і інсулін замежнай вытворчасці. Іншыя медыкаменты нібыта ёсць у наяўнасці ў медыцынскіх частках ізалятараў. Пры гэтым афіцыйна пра такія змены нідзе не паведамлялася.
Чытайце таксама:
Па ўсім свеце пройдуць акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў — расклад
Затрымалі дзяўчыну, якая адмовілася ад лукашэнкаўскай прэміі для таленавітай моладзі





