Станцыя Заслонава. Фота: railwayz.info

Станцыя Заслонава. Фота: railwayz.info

Незалежныя чыгуначнікі пішуць пра два заўважаныя імі эшалоны на станцыі Заслонава ў Лепельскім раёне. 

Першы, вайсковы эшалон № 961, выйшаў 11 мая са станцыі Валнаваха ў Данецкай вобласці на станцыю Заслонава.

У яго складзе — 45 вагонаў, з іх 4 пасажырскія (у іх можа змясціцца каля 200 чалавек), 2 крытыя (з рыштункам), 39 вагонаў-платформаў (з пагружанай колавай і гусенічнай вайсковай тэхнікай). Прыбыць на станцыю прызначэння гэты эшалон павінен быў 18 мая.

Другі эшалон (№ 962) выйшаў 17 мая са станцыі Заслонава на станцыю Гукава Растоўскай вобласці.

У яго складзе — 40 вагонаў, з якіх 3 пасажырскія (каля 150 чалавек); 2 крытыя (з рыштункам); 35 вагонаў-платформаў (з пагружанай колавай і гусенічнай вайсковай тэхнікай). Гэты цягнік меркавана мае прыбыць на станцыю прызначэння 22 мая. Там пасля змены цягніковай брыгады эшалон адправіцца далей на станцыю Чырвоная Магіла на Данеччыне і далей у бок горада Дэбальцава.

Акрамя вайсковых эшалонаў, адпраўленых са станцыі Заслонава на станцыю Гукава, 14 мая з Беларусі адправіўся як мінімум адзін эшалон са станцыі Палонка ў Баранавіцкім раёне.

У складзе гэтага цягніка — 45 вагонаў, сярод якіх 3 пасажырскія вагоны, 2 крытыя вагоны, 40 вагонаў-платформаў з вайсковай тэхнікай і навучаным кантынгентам Узброеных сіл РФ.

Таксама на станцыю Палонка прыбыло як мінімум 2 эшалоны з Расіі, адзін з якіх — 15 мая (40 вагонаў, з іх 4 пасажырскія, 1 крыты, 35 вагонаў-платформаў), другі — 16 мая (46 вагонаў, з іх 4 пасажырскія, 2 крытыя, 40 вагонаў-платформаў). 

Чытайце таксама:

Адбыліся затрыманні на баранавіцкай чыгунцы

У Расіі рэзка вырасла колькасць дыверсій. Больш за ўсё іх на чыгунцы

Расія наўрад ці зможа цалкам абараніць сваю чыгунку ад дыверсій — разведка Брытаніі

Клас
12
Панылы сорам
6
Ха-ха
9
Ого
12
Сумна
21
Абуральна
95