Падчас пасяджэння

Падчас пасяджэння

Паводле агучаных вынікаў грамадскага абмеркавання, «амаль 63% аддалі свой голас за тое, каб адна з вуліц была названая ў гонар Сяргея Прытыцкага, і толькі 37% спадабаўся варыянт «вуліца Усходняя Кальцавая». Таму цяпер рашэннем тапанімічнай камісіі ўчастак дарогі ад вуліцы Карскага да Забалаці будзе насіць назву Прытыцкага.

У той жа час у мікрараёне Баранавічы-11 імёны атрымалі 7 вуліц і тры завулкі. Цэнтральная з гэтых вуліц атрымае назву Пабрацімская, а ад яе будуць адыходзіць усе астатнія: вуліца Валагодская, завулак Валагодскі, вуліца Габалінская, завулак Габалінскі, вуліца Калінінградская, вуліца Ашкелонская, вуліца Ухцінская, завулак Ухцінскі, вуліца Хімкінская.

Такім чынам, тут, як і планавалася раней, вуліцы будуць названыя ў гонар гарадоў-пабрацімаў Гродна, большасць з якіх расійскія.

Чытайце таксама:

Прапануюць зрабіць «расійскі» квартал? Гродзенцаў запрашаюць да абмеркавання назваў вуліц

У Гродне ў рацэ вылавілі рэдкую чырванавухую чарапаху. Яна жыве толькі ў ЗША і Мексіцы

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
30