Яўген Макарчук

Яўген Макарчук

Яўген Макарчук выступае ў суперпаўсярэдняй катэгорыі (да 154 фунтаў, ці да 69,853 кг), і супрацьстаяў яму ў баі за званне чэмпіёна, што прайшоў у Злотаве Велькапольскага ваяводства, дасведчаны і вядомы ў Польшчы спартсмен Лукаш Мацец. «Я відавочны фаварыт, і я чакаў амаль 10 гадоў, каб выйграць нацыянальны чэмпіёнскі пояс», — казаў Мацец перад гэтым боем.

Ягоны паслужны спіс на прафесійным рынгу сапраўды быў уражлівым — 28 перамог (з іх пяць накаўтам), сем паражэнняў і адна нічыя. У Макарчука дагэтуль было толькі восем баёў, але ва ўсіх ён перамог, у тым ліку ў трох накаўтам. Пераможная серыя не перарвалася і гэтым разам.

Цяпер баксёр з Ліды абараняе на прафесійным рынгу колеры баксёрскага спартыўнага клуба «Скарпіён» са Шчэціна.

Чытайце таксама:

Баец UFC Мухамад Макаеў папрасіў, каб пра яго казалі «з Дагестана», а не «з Расіі»

Сусветная баксёрская рада выключыла беларускіх і расійскіх спартсменаў з рэйтынгаў арганізацыі

Баксёр Аляксандр Усік напісаў на снарадзе «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь» і адправіў яго па прызначэнні

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?