Разбураны Бахмут. Фота: прэс-служба брыгады «Халодны Яр»
«Таму на Хромава мы не ідзём, на Іванаўскае не ідзём, мы перадаём свае пазіцыі і з 25 чысла пакідаем зону баявых дзеянняў. З 1 чэрвеня ніводнага байца ПВК «Вагнер» на пярэднім краі не будзе. Да таго часу, пакуль мы не пройдзем перафармаванне і дааснашчэнне, і даабучэнне», — заявіў Прыгожын, дадаўшы, што Хромава і Іванаўскае (пасёлак і сяло ў Бахмуцкім раёне) будуць штурмаваць падраздзяленні Мінабароны.
У суботу Прыгожын абвясціў, што ПВК «Вагнер» цалкам узяла Бахмут і выйшла на яго заходнюю ўскраіну, аднак УСУ гэта адмаўляюць.
Спікер Усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты заявіў Бі-бі-сі, што ўкраінскія сілы па-ранейшаму застаюцца ў Бахмуце і маюць намер абараняць яго. Паводле яго, заявы расійскага боку аб поўным захопе Бахмута не адпавядаюць рэчаіснасці.
Чытайце таксама:
«Мае хлопцы загінулі ў мяне на вачах». Каліновец Дзяніс Урбановіч коратка расказаў пра бой у Бахмуце





