«Сёння я атрымала золата. Рэабілітацыя пасля 100 метраў прайшла паспяхова. На жаль, упершыню ў жыцці перад стартам у мяне здарылася моцная панічная атака, праз якую я не магла кантраляваць сябе, хоць была ўпэўненая і гатовая да хуткага бегу, але гэты досвед мне відавочна патрэбны. Цяпер я вяртаюся ў Варшаву і перш за ўсё буду клапаціцца пра сваё здароўе, а потым будзе шмат стартаў і добрых вынікаў», — напісала Крысціна.
Крысціна Ціманоўская падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа ў 2021 годзе раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай каманды за тое, што яе разам з іншымі спартоўкамі хацелі паставіць бегчы эстафету на той дыстанцыі, якую яна ніколі не бегала. Пасля таго яе адхілілі ад спаборніцтваў і спрабавалі вывезці ў Беларусь, але яна адмовілася пакінуць Японію і папрасіла міжнароднай абароны. Пасля таго яна пераехала ў Польшчу, атрымала грамадзянства гэтай краіны і збіраецца яе прадстаўляць на міжнародных спаборніцтвах.
Чытайце таксама:
Чэмпіёнам Польшчы па боксе стаў былы член зборнай Беларусі
Беларус прывёў «Арыс» да залатых медалёў чэмпіянату Кіпра
«Цырку ўсё роўна, хто ў ім працуе» — удзельнік Cirque du Soleil аб прыездзе Улада Ганчарова





