Круты распавёў, што спіс тычыцца прамысловай групы тавараў — такіх вядомых пазіцый як трактары, камбайны, грузавікі ўсіх відаў, пасажырская тэхніка. 

Паводле яго слоў, гэта не спіс прамых абмежаванняў для продажу ў Расіі, а спіс доступу да льготных фінансавых лізінгавых праграм. 

Пасол растлумачыў: «Расійскае прамысловае заканадаўства апошніх, напэўна, 7-8 гадоў складзенае такім чынам, што адпаведныя субсідыі могуць атрымаць толькі вытворцы, якія маюць вялікія закончаныя буйныя вытворчасці ў самой Расіі. Тыя расійскія тэхналагічныя аперацыі або нават кампаненты, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі для фінальнай зборкі, яны не залічваюцца ў гэтую сістэму субсідзіравання, і наша прадукцыя з-за гэтага проста не можа ўдзельнічаць у гэтых праграмах. Яна проста фізічна на самым старце не можа туды патрапіць. Гэта прававыя абмежаванні», — лічыць ён.

Круты сцвярджае: беларусы не патрабуюць субсідыі для вытворцаў. 

«Мы хочам, каб былі роўныя ўмовы па доступе да субсідый для пакупнікоў, для спажыўцоў нашай тэхнікі. Нешта падобнае на тыя экспартныя інструменты, якія выкарыстоўваем мы самі для, дапусцім, пакупкі расійскай тэхнікі і продажу ў Беларусі», — гаворыць ён.

«Гэта самае жывое і самае вострае, што ідзе цяпер», — сказаў ён.

Акрамя таго, Круты паскардзіўся на паралельны імпарт і «незразумелую цэнавую палітыку», праз што нашы вытворцы адчуваюць вельмі жорсткія ўмовы канкурэнцыі. Гэта тычыцца не толькі прамысловай прадукцыі, сельгасмашынабудавання, пасажырскай тэхнікі, але і бытавой тэхнікі.

«Гэтага быць не павінна. Улічваючы ўмовы і характар ​​адносін, якія склаліся на гэты момант паміж нашымі краінамі, і гэтыя пытанні павінны аператыўна здымаць», — сказаў Круты.

Усяго ж у спісе на ўзгадненне з Расіяй каля 30 нарматыўна-прававых актаў.

Чытайце таксама:

«Хопіць іх аблізваць». На СТБ прапанавалі прымусіць ZARA размяшчаць беларускую прадукцыю на сваіх паліцах

Аўстрыйскі «Райфайзэн» спыняе супрацоўніцтва з беларускімі банкамі са жніўня — крыніцы

Саўмін засакрэціў пералік значных для дзяржавы юрыдычных асоб 

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2