На пытанне пра этнічных рускіх у складзе ДРГ Пяскоў адказаў, што «трэба зыходзіць з таго, што ўсе яны — украінскія баевікі».

Паводле Пяскова, праводзіць спецыяльнае пасяджэнне Савета Бяспекі па сітуацыі ў Белгародскай вобласці не плануецца — бліжэй да канца тыдня адбудзецца планавае.

Пяскова таксама спыталі, ці вядома, колькі людзей пранікла на тэрыторыю Белгародскай вобласці і колькі яшчэ застаецца там. «Я не магу даваць гэтыя лічбы. Цяпер нашы спецыяльныя службы займаюцца гэтым, высвятляюць асобы, колькасць і гэтак далей. Пасля таго як яны высвятляць, тады ўжо можна будзе ім задаваць пытанні», — адказаў ён.

Пяскоў таксама не змог адказаць на пытанне, чаму «зачыстка» Белгародскай вобласці ад тых, хто напаў, працягваецца ўжо больш за суткі — ён пераадрасаваў пытанне ў праваахоўныя органы, Мінабароны і ФСБ.

Увагу Пяскова таксама звярнулі на тое, што на будаўніцтва ахоўных збудаванняў у Белгародскай вобласці ў 2022 годзе было выдаткавана 10 млрд рублёў. Яго спыталі, ці можна лічыць напад сведчаннем поўнага правалу працы па ўмацаванні мяжы. Пяскоў адказаў, што адміністрацыя прэзідэнта не можа даваць ацэнкі характарыстыкам ахоўных канструкцый.

Між тым, расійсйкія ўлады заявілі, што ў Белгародскай вобласці ў выніку абстрэлаў параненыя 12 чалавек, а жыхары дзевяці прыгранічных населеных пунктаў пакінулі свае дамы.

Губернатар рэгіёна Вячаслаў Гладкоў напісаў, што з раніцы населеныя пункты Грайваронскай гарадской акругі падвергліся шматлікім мінамётным і артылерыйскім абстрэлам.

Гладкоў таксама сцвярджае, што пад абстрэл трапілі і іншыя раёны Белгародскай вобласці. Пацярпелых там няма.

Украінскі бок адказнасць за дыверсію на сябе не браў.

Чытайце таксама:

Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці

Расійскія ваенкары паведамляюць аб ударах па ўпраўленнях ФСБ і МУС у Белгарадзе — абласным цэнтры Расіі

У Маскве затрымалі беларуса з жонкаю за запуск у неба бела-блакітна-белага сцяга

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2