Зборная Латвіі выйшла ў 1/4 фіналу. Скрыншот відэа
Каб выйсці ў 1/4 фіналу, Латвіі трэба было ў матчы з нематываванай Швейцарыяй (каманда фінішавала датэрмінова ў групе першай) набраць адзін бал.
Латвія вяла ў ліку, але швейцарцам удавалася зраўняць яго: 1:0, 1:1, 2:1, 2:2. Потым Швейцарыя выйшла наперад (3:2), але латвійцы пры канцы трэцяга перыяду зраўнялі: 3:3. Латвія — у чвэрцьфінале. У авертайме нашы паўночна-заходнія суседзі даціснулі Швейцарыю — 4:3.
Група А: ЗША — 20 балаў, Швецыя — 18, Фінляндыя — 16, Нямеччына — 12, Данія — 8, Францыя — 4, Аўстрыя — 3, Венгрыя — 3.
Аўстрыя знаходзіцца вышэй за Венгрыю за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы.
Група В: Швейцарыя — 19, Канада — 15, Латвія — 13, Чэхія — 13, Славакія — 11, Казахстан — 7, Нарвегія — 6, Славенія — 0.
Латвія знаходзіцца вышэй за Чэхію за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы (4:3).
Такім чынам, у чвэрцьфіналах згуляюць:
- Швейцарыя — Нямеччына,
- ЗША — Чэхія,
- Швецыя — Латвія,
- Канада — Фінляндыя.
Чвэрцьфіналы пройдуць у чацвер (Рыга, Тамперэ), паўфіналы ў суботу (Тамперэ), матч за 3-е месца і фінал — у нядзелю (Тамперэ).
Пакідаюць элітны дывізіён зборныя Венгрыі і Славеніі, якія занялі ў сваіх групах апошнія месцы. Іх заменяць зборныя Вялікабрытаніі і Польшчы, што перамаглі ў першым дывізіёне.
Чэмпіянат свету ў 2024 годзе пройдзе ў Чэхіі.
Нагадаем, што зборныя Беларусі і Расіі другі год адхіленыя ад спаборніцтваў з-за вайны ва Украіне.
Чытайце таксама:
Амаль як у Беларусі. З гэтага славутага футбольнага клуба знялі 10 балаў
Крышціяну Раналду можа датэрмінова пакінуць Саудаўскую Аравію і вярнуцца ў Еўропу
З Расіяй адмовіўся гуляць у футбол Камерун, нібыта з-за забароны ўрада





