«Я з'ехаў з Беларусі ў мэтах бяспекі. Цяпер я хачу ўз'яднацца з сям'ёй — нявестай і яе дачкой, якія таксама былі вымушаныя пакінуць краіну з-за мяне. Дарэчы, у маёй дачкі дзень народзінаў — хочацца павіншаваць яе па магчымасці», — кажа Дзмітрый.

Першапачаткова палітвязня асудзілі да 2 гадоў «хіміі» па «справе карагодаў». Пасля яму дадалі яшчэ 1 год зняволення за «абразу Лукашэнкі».

Пакуль Абрамук адбываў пакаранне ў ПУАТ № 9, ён сутыкнуўся з ціскам з боку адміністрацыі — яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. Праз гэта яму замянілі хімію на калонію. Больш за год Дзмітрый утрымліваўся ў калоніі № 1, дзе таксама зазнаў ціск.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?