«Эвакуацыя Анатоля — вынік аператыўнай працы службы эвакуацыі фонду «Байсол», — напісаў у твітары Андрэй Стрыжак.
Анатоля Вацяхоўскага затрымліваў ГУБАЗіК у пачатку красавіка. Паведамлялася, што яму закідаюць каментаванне ў інтэрнэце і ўдзел у пратэстах.
Анатолю — 55 гадоў. Ён вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным тэхнікуме, а пасля пайшоў на працу ў раённы вузел электрасувязі ў Баранавічах.
У 1996 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты «Шаг». Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе наклад сягаў 11 тысяч экзэмпляраў. Цяпер газета перафарматаваная ў чыста рэкламную.
Чытайце таксама:
Чарговы палітвязень пакінуў Беларусь
Кожнае дзіця палітвязня атрымае 100 еўра для сваіх летніх забаў





