Акупацыйная ўлада Крыма адабрала кватэру Зяленскіх у Ялце
Кіраўнік акупаванага паўвострава Сяргей Аксёнаў заявіў, што «ва ўласнасць рэспублікі» перайшла маёмасць «ворагаў Расіі». Такімі сталі будынак крымска-татарскага Меджліса ў Сімферопалі і кватэра ў Ялце, якая належыць першай лэдзі Украіны Алене Зяленскай.
Дом, дзе знаходзіцца кватэра Зяленскіх. Фота: «Камсамольская праўда»
Аксёнаў анансаваў, што далей будуць «нацыяналізаваныя» буйныя вінаробчыя прадпрыемствы, банкаўскія структуры і іншая маёмасць украінцаў.
Кватэру Зяленскія купілі ў 2013 годзе. Яна знаходзіцца ў жылым комплексе «Імператар» у пасёлку Лівадыя на ўзбярэжжы Чорнага мора.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ