«Святая Тройца» Андрэя Рублёва
«Абраз «Святая Тройца» Андрэя Рублёва не падлягае выдачы за межы Траццякоўскай галерэі на свята Сёмухі 4 чэрвеня гэтага года з-за складанага і нестабільнага стану, а таксама непрадказальнасці працэсу негатыўных змен. Цяпер абраз знаходзіцца ў рэстаўрацыйнай майстэрні ў працэсе неадкладнай рэстаўрацыі помніка», — прыводзіць «Інтэрфакс» вытрымкі з пратакола пасяджэння экспертаў.
У РПЦ, як пішацца, паставіліся да рашэння з разуменнем.
«Умовы захоўвання павінны быць забяспечаны ў любым месцы —хоць у Траццякоўскай галерэі, хоць у Траецкім саборы лаўры, і тут не месца важна, а якасць той капсулы, у якую абраз будзе змешчаны», — заявіў кіраўнік экспертнага савета Маскоўскага патрыярхата па царкоўным мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі протаіерэй Леанід Калінін.
Нагадаем, што ў маі Уладзімір Пуцін вырашыў перадаць «Тройцу» Андрэя Рублёва РПЦ у адказ «на просьбы вернікаў».
Абраз Андрэя Рублёва «Тройца» — адна з самых вядомых яго прац, напісаная ў XV стагоддзі. Да рэвалюцыі 1917 года абраз захоўваўся ў Троіца-Сергіевай лаўры, а потым савецкі ўрад перадаў яго ў Траццякоўскую галерэю.
У мінулым годзе, нягледзячы на пярэчанні рэстаўратараў, абраз ужо перадавалі Царкве на два дні для пакланення вернікаў. Пасля гэтага спецыялісты налічылі на ім 61 новае пашкоджанне.
Чытайце таксама:
Пуцін перадаў РПЦ абраз Рублёва назаўжды, хоць прасілі толькі на два тыдні






і ў расеі не ўсё страчана яшчэ) людзі ўсюды ёсць
гэта сапраўдны шэдэўр мастацтва. і ён не мусіць пакідаць сцены навуковай установы, дзе пра яго належным чынам змогуць паклапаціцца