Да гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца ўчора ўвечары прыходзілі міліцыянты
У Гомелі каля 21:00 23 мая ў кватэру да журналіста Анатоля Гатоўчыца прыйшло двое міліцыянтаў. Пра гэта паведамілі суседзі. Як стала вядома, гэта былі супрацоўнікі роты патрульна-паставой службы Цэнтральнага РАУС Гомеля, паведамляе БАЖ.
Як апавядаюць сябры журналіста, яны цікавіліся, ці падпісаны Гатоўчыц на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы. Пры гэтым паказвалі прадпісанне начальніка РАУС Валерыя Зданевіча, дзе міліцыянерам загадвалася высветліць, ці не здаецца кватэра.
Пачынаючы з 2020 года гэта ўжо шосты візіт міліцыі ў кватэру да Гатоўчыца, чатыры з іх былі з вобшукам і канфіскацыяй тэлефонаў, камп’ютараў, фотаапаратаў, дыктафонаў.
Чытайце таксама:
«Цынічна раскідаў металічныя прадметы тыпу «Ёж». Як прыходзілі з ператрусам да журналіста Анатоля Гатоўчыца
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ