Сяргей Шайгу. Фота: kremlin.ru
Шайгу расказаў, што 22 мая «ўкраінскія дыверсанты» праніклі ў Белгародскую вобласць. У часе контртэрарыстычнай аперацыі вялікая частка была заблакавана і разгромлена, тыя, што засталіся, адкінуты на тэрыторыю Украіны, «дзе па іх працягвалася нанясенне паражэння да поўнай ліквідацыі». Страты сярод дыверсантаў склалі больш за 70 чалавек, піша РБК.
«На падобныя дзеянні ўкраінскіх баевікоў і ў далейшым будзем рэагаваць аператыўна і гранічна жорстка», — сказаў міністр на пасяджэнні калегіі ведамства.
22 мая ў Грайваронскую гарадскую акругу на мяжы з Украінай пранікла ўзброеная група. Адначасова было абстраляна больш за дзясятак населеных пунктаў. У рэгіёне ўводзілі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. У выніку нападу 13 мірных жыхароў атрымалі раненні, адзін чалавек загінуў.





