Дзяржстандарт устанавіў, што некаторыя мадэлі джынсаў Conte Elegant не адпавядаюць патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза па паветрапранікальнасці, піша Office Life.
Джынсы, якія трапілі пад забарону, былі пашытыя для беларускага прадпрыемства ў Рэспубліцы Маўрыкій. У выніку шэсць мадэляў жаночых джынсаў пэўных артыкулаў не толькі забаранілі прадаваць на тэрыторыі Беларусі — іх таксама павінны выключыць з абарачэння.
Чытайце таксама:
Дзе абутак таннейшы — на рынку або ў краме? Параўналі цэны
Розніца — амаль у два разы. Як у Мінску працуюць крамы з таварамі IKEA і якія там цэны





