Генпракурор Андрэй Швед. Фота: Гепракуратура
Паводле Шведа, «аналіз матэрыялаў крымінальных спраў паказаў, што баявым ядром тых, хто выйшаў на вуліцу і пачаў здзяйсняць гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, аказаліся неанацысты».
Швед кажа, што для яго было «вельмі непрыемным адкрыццём, што асноўная частка гэтых неанацыстаў — беларусы».
Паводле Шведа, «карціна выглядала наступным чынам:
як мінімум 10 гадоў значная частка маладых хлопцаў і дзяўчат не толькі былі носьбітамі нацысцкай ідэалогіі, але і прайшлі навучанне ў лагерах на тэрыторыі Прыбалтыкі і Украіны».
Швед кажа, што нацызм, які быў у гады вайны, і той, які маем цяпер у XXI стагоддзі, — гэта ў прынцыпе адно і тое ж. «Вось які сапраўдны твар тых, хто пайшоў зрынаць законную ўладу ў 2020 годзе», — рэзюмуе Швед.
Пасля выбараў 2020 года, у якіх, па даных назіральнікаў, Лукашэнка атрымаў паразу, але ЦВК абвясціла яго пераможцам, на пратэсты ў краіне выйшлі сотні тысяч чалавек. Гэта былі самыя масавыя акцыі ў гісторыі краіны. Улады падавілі іх масавымі рэпрэсіямі, якія працягваюцца да гэтай пары.
Чытайце таксама:
Хваля эміграцыі ў 2021—2023 гадах — самая вялікая ў гісторыі Беларусі. Лічбы





