Ён звярнуў увагу на розныя аспекты работы з моладдзю. Напрыклад, растуць пацыфістамі, служыць у арміі не хочуць.

«Па-ранейшаму моцны ўплыў чужых каштоўнасцяў, а не праваслаўя. Сярод моладзі больш папулярныя Хэлоўін і Дзень святога Валянціна замест традыцыйных для Беларусі Вялікадня, Сёмухі, Раства», — цытуе Луцкага БелТА.

Як яшчэ адзін прыклад недахопаў у выхаванні моладзі Луцкі нечакана прывёў папулярную ў розных краінах свету інтэлектуальную гульню «Мазгабойня». Гэта паб-квіз — віктарына, у якую гуляюць камандамі ў барах. Гульня ў першую чаргу забаўляльная, таму пытанні прасцейшыя, чым, напрыклад, у «Што? Дзе? Калі?». Прыз — вялікая бутэлька шампанскага.

«Якія там пытанні задаюць? Што на іх адказваюць нашы дзеці? А яны актыўна ўдзельнічаюць у гэтым… Мы нават не падбіраемся да гэтага. Звярніце на гэта ўвагу, прарэктары па выхаваўчай рабоце і рэктары ВНУ», — сказаў ён.

Луцкі наракае, што няма ініцыятывы на месцах. «Няма рэакцыі на гэты момант. Яна адсутнічае. Пакуль не пхнём — не пойдзем». Адзін з апошніх прыкладаў, паводле яго, — фільм АНТ «Забойная пасылка», які, мяркуе ён, трэба паказваць моладзі, «але ў гэтым сэнсе ініцыятывы з месцаў, ад прарэктараў, дэканаў, намдэканаў па выхаваўчай рабоце не назіралася».

Чытайце таксама:

Як «Мазгабойня» з хобі ператварылася ў самую папулярную беларускую франшызу ў Расіі — інтэрв'ю 

Дзяцей у школах прымушаюць глядзець фільм «Забойная пасылка» 

«А якія да мяне могуць быць прэтэнзіі?» БРСМ і адміністрацыя юрфака БДУ пракаментавалі відэа са студэнтам у духу сілавікоў

«Дазволіў сабе ганьбіць БРСМ, віну прызнаю». Юрфак БДУ апублікаваў відэа са студэнтам на манер ГУБАЗіКа

Клас
1
Панылы сорам
36
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
12