«Нават не жадаючы таго, можна пакрыўдзіць цэлы этнас. Мы накіравалі ў нашы вялікія сродкі масавай інфармацыі зварот для таго, каб больш уважліва да гэтага ставіцца, каб не ўжываць падобных тэрмінаў, якія закранаюць тую ці іншую нацыянальнасць», — заявіў ён.
На пасяджэнні рады на мінулым тыдні спецыяліст у галіне гісторыі цыганоў Надзея Дэметэр звярнула ўвагу, што блогеры ўжываюць тэрмін «інфацыганы» ў дачыненні да нядобрасумленных арганізатараў курсаў у інтэрнэце.
«Мы лічым такое стаўленне да прадстаўнікоў той ці іншай нацыянальнасці недапушчальным ні з пункту гледжання маралі, ні з пункту гледжання закона», — адзначыла Дэметэр і папрасіла заканадаўча забараніць гэтае словазлучэнне.
«Неабходна забараніць выкарыстанне тэрміна «інфацыганы» ў сетцы інтэрнэт і блакаваць рэсурсы», — падкрэсліла яна.
Чытайце таксама:
У Расіі затрымалі вядомую блогерку Алену Бліноўскую
Прапагандысты засвоілі новы метад распаўсюджвання фэйкаў: замест рэальнага сайта ствараюць клон





