Беларускіх турыстаў эвакуіравалі з Эльбруса на верталёце
Сёння а 7-й верталёт МНС Расіі вылецеў для правядзення эвакуацыі знойдзеных турыстаў. Двума рэйсамі іх спусцілі на вышыню 2600 м, адкуль на аўтамабільным транспарце даставяць у найбліжэйшую вёску, паведамляе беларускае МНС.
Нагадаем, што шасцёра беларускіх турыстаў прапалі на Эльбрусе 21 мая, іх шукалі 80 чалавек і ў выніку знайшлі.
Чытайце таксама:
Беларускіх турыстаў на Эльбрусе знайшлі жывымі
Кіраўнік групы — мінскі рэаніматолаг. Што вядома пра беларускіх турыстаў, якіх шукалі на Эльбрусе
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ